Пра нас

Фонд

Фонд Развіцця Мясцовых Супольнасцяў (CMDF) быў заснаваны ў 2009 годзе для развіцця мясцовых грамадзянскіх ініцыятываў. Дзейнасць CMDF рэалізуецца няўрадавай некамерцыйнай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Місія Фонда – развіццё грамадзянскай ініцыятывы і павышэнне актыўнасці грамадзян на ўзроўні мясцовых супольнасцяў у Беларусі.

Фонд шукае людзей, якія аб’ядноўваюцца, каб палепшыць жыццё ў сябе ў горадзе, пасёлку, раёне. Мы падтрымліваем розныя падыходы да развіцця мясцовых супольнасцяў як асобных людзей, так і нефармальных груп і арганізацый. Сваю ролю мы бачым у падтрымцы ідэй, якія вырашаюць задачы мясцовай супольнасці, і людзей, якія фармулююць іх і рэалізуюць калектыўна.

Згодна з канцэпцыяй развіцця мясцовых супольнасцяў, мы хочам бачыць у цэнтры нашых праектаў ідэі, якія дзякуючы аб’яднанню і ўмацаванню мясцовых супольнасцяў:

  • Даюць магчымасць для самарэалізацыі;
  • Ствараюць пазітыўныя перспектывы на будучыню;
  • Падтрымліваюць удзел усіх прадстаўнікоў супольнасці на роўных;
  • Аб’ядноўваюць супольнасць для вырашэння сваіх праблемаў.

Мы хочам бачыць мясцовыя супольнасці, якія:

  • Спрыяюць павышэнню дабрабыту і даюць роўныя магчымасці ўсім удзельнікам;
  • Клапоцяцца пра паляпшэнне жыцця ўсіх жыхароў супольнасці;
  • Спрыяюць развіццю бяспечнага і прывабнага асяроддзя для жыцця;
  • Дазваляюць людзям праяўляць крэатыўнасць і развіваць сваю культуру;
  • Даюць магчымасць кожнаму ўдзельніку супольнасці прымаць удзел у працэсе прыняцця рашэнняў, якія ўплываюць на іх жыццё.

Для нас важныя наступныя прынцыпы ў працэсе развіцця мясцовых супольнасцяў:

  • Развіццё здольнасцяў і магчымасцяў людзей, кожнага прадстаўніка мясцовай супольнасці;
  • Рашэнне рэальных праблемаў супольнасці;
  • Наладжванне дыялогу і супрацоўніцтва мясцовай супольнасці і ўсіх зацікаўленых людзей і арганізацый, дзейнасць якіх уплывае на супольнасць.

Падыход фонда

Фонд – не класічная спонсарская арганізацыя, мы разглядаем сябе хутчэй як інвестара і партнёра, які спрыяе развіццю і ўмацаванню мясцовых супольнасцяў.

Наш падыход заснаваны на комплекснай працы з беларускімі партнёрамі. Прыярытэты вызначаюцца на падставе патрэбаў супольнасці і могуць уключаюць:

  • Стратэгічнае планаванне вызначэння патрэбаў і мабілізацыі супольнасці;
  • Садзейнічанне ў прафесіяналізацыі дзейнасці праекта;
  • Выпрацоўка камунікацыйнай стратэгіі, механізмаў і прадуктаў;
  • Стварэнне сістэм маніторынгу і кантролю;
  • Фінансавае і бюджэтнае планаванне і кіраванне.

Нашыя каштоўнасці

  • Неперадузятасць і прыярытэтнасць інтарэсаў беларускага грамадства;
  • Адказнасць;
  • Прафесіяналізм;
  • Максімальна магчымая адкрытасць і празрыстасць.

Больш падрабязную інфармацыю Вы зможаце атрымаць, скарыстаўшыся старонкай Пытанні. Каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю пра ўмовы падтрымкі, калі ласка, перайдзіце ў раздзел Мы падтрымліваем.