Онлайн курс

Школа гарадскіх зменаў «ZMENA» распрацаваная для актывістаў супольнасцяў, якія імкнуцца развіваць свае кампетэнцыі для паспяховай працы з грамадзянамі. Курс заснаваны на беларускім кантэксце і выкарыстоўвае досвед рэалізацыі праектаў у мясцовых супольнасцях Беларусі.

Онлайн школа даступная па спасылцы – Zmena.city

Асноўны курс уключае 7 урокаў. Удзельнікі даведаюцца, што такое мясцовая супольнасць, як праводзіць ацэнку патрэбаў мясцовай супольнасці, як спланаваць рашэнне лакальнай праблемы і прыцягнуць рэсурсы для яе вырашэння, як працаваць з грамадзянамі, мясцовымі ўладамі, бізнесам і медыя.

Мова навучання – руская. Праходжанне курса займае каля 5-6 гадзін.

Онлайн-школа «ZMENA» рэалізуецца Цэнтрам Культурнага Мэнэджменту пры ўдзеле Майстэрні Сацыяльнага Кіно, пры садзейнічанні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).