Праверыць iдэю

Наш тэст дапаможа вам вызначыць, ці адпавядае вашая ідэя прыярытэтам Фонда. Перш чым прайсці тэст, калі ласка, азнаёмцеся з Крокам №1 “Мы падтрымліваем”.


Вашая ідэя ўлічвае патрэбы жыхароў супольнасці


Гэта слушны адказ

Гэта няслушны адказ

Мы падтрымліваем ідэі, якія заснаваныя на вывучэнні праблем супольнасці і ўлічваюць думку усіх зацікаўленых людзей і арганізацый, якіх можа тычыцца праблема. Адлюструйце вынікі апытання зацікаўленых бакоў у раздзеле заяўкі “Апісанне праблемы”.


Вашая ідэя дублюе дзейныя ініцыятывы, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі вашай супольнасці


Гэта слушны адказ

Гэта няслушны адказ

Мы верым ва ўнікальныя ідэі, але, як правіла, многія з іх ужо мелі сваё ажыццяўленне, магчыма, нават у вашай супольнасці. Вывучыце сітуацыю, каб высветліць, якія праблемы і як вырашаліся ў вашай супольнасці. Вынікі адлюструйце ў раздзеле заяўкі “План рэалізацыі праекта”.


У рэалізацыі вашай ідэі вы разлічваеце толькі на сябе і сваю каманду


Гэта слушны адказ

Гэта няслушны адказ

Мы падтрымліваем праекты, якія на ўсіх этапах уцягваюць жыхароў у вырашэнне іх праблем. Устойлівыя змены магчымыя толькі тады, калі самі грамадзяне будуць удзельнічаць у супольнай дзейнасці дзеля агульнай выгады.


Ваш праект прыцягвае рэсурсы супольнасці для сваёй рэалізацыі


Гэта слушны адказ

Гэта няслушны адказ

Мы падтрымліваем праекты, якія прыцягваюць максімум даступных мясцовых рэсурсаў, уключна прыхільнікаў, падтрымку мясцовай улады, бізнесу, валанцёрскую працу і гд. Фонд прымае да ўвагі, калі на этапе падачы заяўкі вы паказваеце, колькі мясцовых рэсурсаў ужо здолелі прыцягнуць для рэалізацыі праекта.


Ваш праект мае мэтай грамадскую карысць


Гэта слушны адказ

Гэта няслушны адказ

Мы не падтрымліваем ініцыятывы, якія прыносяць камерцыйны прыбытак; маюць мэтай барацьбу за ўладу; забяспечваюць удзел у выбарчых працэсах, вылучэнне кандыдатаў ці адкліканне дэпутатаў; агітуюць за палітычныя групы або палітыка; насаджаюць экстрэмізм у любых праявах; прапагандуюць гвалт, жорсткасць або распальванне варожасці паміж асобнымі сацыяльнымі, рэлігійнымі, расавымі, палітычнымі і іншымі групамі.


Асноўная праектная дзейнасць адбываецца ў Інтэрнет


Гэта слушны адказ

Гэта няслушны адказ

Мы разглядаем кожны праект індывідуальна. Звярніце ўвагу на віды дзейнасці, якія не атрымаюць падтрымку Фонда, калі яны будуць з’яўляцца асноўным складнікам дзейнасці праекта:

  • Онлайн-праекты, калі яны не спрыяюць актыўнасці грамадзян ў рэальным жыцці;
  • Арганізацыя мерапрыемстваў за мяжой;
  • Публікацыя і пераклад кніг;
  • Стварэнне фільмаў і аўдыё запісаў;
  • Правядзенне даследаванняў і навуковая дзейнасць;
  • Арганізацыя грамадскіх пратэстаў;
  • Набыццё ці рэканструкцыя будынкаў ці іншай нерухомасці;
  • Камерцыйныя праекты;
  • Набыццё абсталявання;
  • Спонсарская і дабрачынная дзейнасць.