Устойлівае развіццё: 100 ідэй ад эксперта

Што такое “ўстойлівае развіццё” і чым яно можа быць карысным для беларускіх гарадоў і вёсак? Якім чынам можна зрабіць свой родны кут больш утульным і прыязным для людзей, якія там жывуць? На гэтыя пытанні адказвае кніга Алега Сівагракава “100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка”.

Аўтар сістэматызаваў досвед шматгадовай працы ў сферы ўстойлівага развіцця на рэгіянальным і мясцовым узроўні і прадставіў яго ў лёгкім для чытання фармаце. Эксперт на прыкладах паказвае, як можна распрацоўваць і рэалізоўваць праекты, накіраваныя на ўстойлівае развіццё тэрыторый і супольнасцяў.

Кніга падрыхтаваная ў межах “Школы мэраў” – сумеснай праграмы Цэнтра даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.