Як вандроўкі “з сэнсам” мяняюць адносіны мясцовых жыхароў да свайго дому

Сацыяльная прадпрымальніца, заснавальніца і ідэйная натхняльніца расійскага праекту “Альтуризм” Каця Затулівецер распавяла пра тое, як матываваць жыхароў невялікіх гарадоў і вёсак, наладжваць зносіны з мясцовымі ўладамі і падтрымліваць дробны бізнес.

Якая мэта ў праекту “Альтуризм”?

Праект “Альтуризм” дае магчымасць выправіцца ў “вандроўку з сэнсам”: прыехаць у глыбінку і падтрымаць ініцыятывы мясцовых актывістаў і дробнага бізнесу. Сэнс «Альтуризма» у тым, каб фармаваць супольнасці актыўных мясцовых жыхароў у вёсках і невялікіх гарадах. Каб потым яны маглі самі, без знешніх фактараў, развіваць свае тэрыторыі. У першую чаргу гэта праца са свядомасцю. Каб жыхары вёсак і невялікіх гарадоў зразумелі, што не патрэбна чакаць дапамогі ад кагосьці, што можна аб’яднаць свае рэсурсы і стварыць вакол сябе такую прастору, якую яны хочуць.

Як праект мяняе адносіны да месца і людзей

Гарызантальныя сувязі – гэта самае надзейнае. Наладжванне сувязяў паміж актывістамі, якія звяртаюцца, і мясцовымі жыхарамі, якія да гэтага не былі зацікаўлены ў развіцці сваёй тэрыторыі. Таму што не разумелі, навошта гэта патрэбна. Сувязі таксама ўзнікаюць паміж жыхарамі і мясцовымі ўладамі. Яны наладжваюць нармальны дыялог, мясцовыя жыхары пачынаюць разумець, якімі рэсурсамі валодаюць улады і як гэтыя рэсурсы выкарыстоўваць.

Як праект спрыяе падтрымцы дробнага бізнесу

У сваіх вандроўках “альтурысты” заўсёды карыстаюцца прадукцыяй мясцовых жыхароў, імкнуцца падтрымліваць тых, хто толькі пачынае свой бізнес. Нават калі побач ёсць вялікая крама, усё роўна купляюць прадукцыю ў мясцовых. Калі ў мясцовай бабулі яйкі каштуюць 80 рублёў, а ў краме 40, усё роўна купляюць у яе.

Калі бачаць, што на тэрыторыі ёсць які-небудзь бізнес, усё роўна прыходзяць, нават калі яны першыя кліенты. Даюць ідэі для бізнесу, каб людзі разумелі, чым яшчэ можна заняцца, выкарыстоўваючы тыя рэсурсы, якія ў іх ёсць.

Напрыклад, у вёсцы Баравічы Смаленская вобласці жанчына рабіла выдатныя рэцэпты травяных збораў, але не хацела рабіць з гэтага бізнес. Яна займалася гэтым на тэрыторыі нацыянальнага парка, якому, на самай справе, выгадна прапанаваць турыстам травяны збор у якасці сувеніру, чым які-небудзь магніцік на лядоўню. Гэтую жанчыну не ўгаворвалі на сваю справу. Яна наўпрост вадзіла “альтурыстаў” па лесе, распавядала пра травы, а яны збіралі іх у мяхі. Актывісты даведаліся, як сушыць травы, як ферментаваць. На пры канцы вандроўкі ў яе было шмат пачак з чаем. “Альтурысты” узялі сабе па адной, а астатнія засталіся ў яе. Нацыянальны парк вазіў да яе турыстаў, а яна прадавала ім гарбату. Пасля трэцяй вандроўкі яна зразумела, што гэта працуе і прыносіць ёй грошы.

Як дамаўляюцца з мясцовымі ўладамі

Звычайна на тэрыторыях, куды прыязджаюць “альтурысты”, ніхто не рабіў нічога вельмі даўно. Таму ты альбо бярэш на сябе адказнасць, альбо чакаеш, пакуль усё зробяць мясцовыя ўлады. Калі прасіць дазволу штосьці зрабіць, то ў большасці выпадкаў улады будуць адмаўляць. Таму што часам мясцовым уладам такая актыўнасць замінае, яны не хочуць прыцягваць увагу, хочуць, каб усё было ціха і спакойна.

Увогуле “альтурысты” заўсёды імкнуцца дамовіцца і атрымаць дазвол, калі неабходна забяспечыць бяспеку, напрыклад, пры будаўніцтве чаго-небудзь. Але, напрыклад, у Тутаеве (Яраслаўская вобласць), мясцовыя ўлады не прыбіралі плошчу 200 гадоў. Гэта стала зразумела па датах і скрынках з мясцовай аптэкі, якія актывісты знайшлі пад час прыбірання. Таму вырашылі, што калі мясцовым уладам уборка так доўга не была патрэбна, то пытацца ў іх дазволу, каб прыбраць на плошчы, было б няправільна. У гэтым, канечне, ёсць пэўнае бунтарства, але няхай яны забараняюць, калі ўжо ўборка будзе скончана.

Часта мясцовыя ўлады самі далучаюцца да такой актыўнасці. Яны бачаць, што штосьці адбываецца, але дазволу ў іх пры гэтым ніхто не пытаўся. І ім даводзіцца далучацца. Гэта, дарэчы, паляпшае адносіны паміж мясцовымі жыхарамі і ўладамі. Працуючы разам, яны пачынаюць лепш разумець, якімі рэсурсамі валодаюць, з кім можна пагутарыць, у каго ўзяць нумар тэлефону. Так і наладжваюцца сувязі. Напрыклад, у Тутаеве ўлады дапамаглі з трактарам, без якога “альтурысты” б не змаглі прыбраць усё смецце. І потым, калі яны з’ехалі, мясцовыя жыхары ўжо самі пачалі звяртацца да ўладаў і дамаўляцца пра ўзаемадапамогу.

Крыніца: Агентство социальной информации
Фота: altourism.ru

Выступ Кацярыны Затулівецер на канферэнцыі TEDex (на рускай мове):