Рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятываў на мясцовым узроўні: Вопыт Беларусі

Еўрапейская Асацыяцыя мясцовай дэмакратыі – ALDA (Страсбург, Францыя) і “Фонд ім. Льва Сапегі” (Мінск, Беларусь) сістэматызавалі і абагульнілі вопыт супрацоўніцтва ў галіне мясцовага самакіравання і грамадзянскага ўдзелу на мясцовым узроўні ў Беларусі за 2006-2016 гады. Вынікам гэтай працы стаў зборнік матэрыялаў пра сумесную праектную дзейнасць за гэтыя 10 гадоў.

У кнігу ўвайшлі прыклады паспяховых практык удзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння і іх узаемадзеяння з мясцовымі ўладамі. Таксама ў зборніку нададзена ўвага матывацыі да супрацоўніцтва розных груп грамадства і магчымасцям для развіцця грамадскага дыялогу.

*****

Еўрапейская Асацыяцыя мясцовай дэмакратыі – ALDA з’яўляецца міжнароднай недзяржаўнай арганізацыяй, заснаванай у 1999 годзе па ініцыятыве Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы; займаецца прасоўваннем добрасумленнага кіравання і ўдзелу грамадзян на мясцовым узроўні з фокусам на дзейнасці, якая спрыяе развіццю супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю.

“Фонд ім. Льва Сапегі” з’яўляецца асветніцкім грамадзянскім аб’яднаннем, створаным у 1992 годзе па ініцыятыве дэпутатаў мясцовых Саветаў і спецыялістаў у галіне права, эканомікі, паліталогіі і культуры. Арганізацыя садзейнічае падрыхтоўцы і правядзенню рэформы мясцовага самакіравання, а таксама дапамагае грамадзянскім ініцыятывам на мясцовым узроўні.

Спампаваць кнігу можна па спасылцы.

Крыніца: sapieha.org