Гендарны падыход у вырашэнні праблемаў мясцовых супольнасцяў

Існуе шмат розных спосабаў і інструментаў, якія дазваляюць рабіць жыццё ў мясцовых супольнасцях лепшым. Адным іх таксама з’яўляецца і гендарны падыход, які пакуль мала каму вядомы, а таму рэдка выкарыстоўваецца для вырашэння мясцовых праблемаў. Што ж гэта такое і чым ён можа быць карысны?

Што такое гендарны падыход?

Гендарны падыход – гэта інструменты і непасрэдна дзеянні, якія накіраваны на 1) улік спецыфічных патрэбаў мужчын, жанчын і ўразлівых груп, 2) узмацнення патэнцыялу жанчын і ўразлівых груп у задавальненні сваіх патрэбаў.

Каб такі падыход пачаў працаваць, улічваць патрэбы мужчын, жанчын і ўразлівых груп патрэбна на ўсіх этапах працы. Стварэнне ініцыятыўнай групы, планаванне сустрэчы па вызначэнні патрэбаў, правядзенне такой сустрэчы і планаванне вырашэння праблем павінна адбывацца з уключэннем гэтых груп.

Даведацца больш пра прынцыпы ўкаранення гендарнага падыходу можна па спасылцы.

Гендарны падыход у дзеянні: Шведскі вопыт

За шмат гадоў шведскія ўлады правялі шмат працы па прасоўванні гендарнай роўнасці на мясцовым узроўні. Замест паказнікаў, якія лічацца гендарна-нейтральнымі і звычайна адлюстроўваюцца ў сярэдніх велічынях, шведскія ўлады пытаюцца ўводзіць больш складаныя індыкатары, якія б больш падрабязна паказвалі ступень дабрабыту і камфорту розных катэгорый грамадзян. Гэта дазваляе ўлічваць у праектах і праграмах розныя аспекты жыцця, якія раней не заўважаліся, і падвышаць эфектыўнасць і колькасць дзяржаўных і камунальных паслуг для кожнага і кожнай.

Напрыклад, шмат жанчын шведскага гораду Кальмар пазбягалі карыстацца грамадскім транспартам позна ўвечары, т.к. яны пачувалі сябе небяспечна, калі шлі дадому з аўтобуснага прыпынку. Гэта стала вядома дзякуючы апытанню.

Было вырашана зрабіць “начныя прыпынкі”. Гэта значыць, што пасажыры могуць папрасіць кіроўцу аўтобуса спыніцца ў любым месцы, нават паміж абазначанымі прыпынкамі транспарту. У такім разе кіроўца адкрые толькі пярэднія дзверы і ўпэўніцца, што ніхто больш не выходзіць. Так начныя аўтобусы ў Швецыі сталі больш бяспечнымі і прывабнымі як для мужчын, так і для жанчын.

Відэаматэрыялы Шведскай асацыяцыі мясцовых уладаў і рэгіёнаў SKL па забеспячэнню ўстойлівай гендарнай роўнасці пераклаў і апублікаваў беларускі Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”.

Крыніца: oeec.by, zautra.by
Фота: skl.se