Добры сусед: Як зрабіць дзіцячую пляцоўку ў двары

У новым відэа “Добры сусед” даюцца парады, як зрабіць дзіцячую і спартыўную пляцоўку, што патрэбна абавязкова ўлічваць пры планаванні і дзе можна знайсці грошы. Першы крок пасля з’яўлення ідэі – гэта пошук аднадумцаў і каманды падтрымкі. Таксама адразу важна даведацца пра меркаванне жыхароў дома наконт бюджэта пляцоўкі, месца ўсталявання і спісу неабходнага абсталявання.

На сустрэчы “Як зрабіць дзіцячую пляцоўку ў двары” дасведчаныя практыкі распавялі:

• як знайсці аднадумцаў;
• як планаваць бюджэт і што патрэбна ўлічваць пры яго планаванні;
• дзе знайсці рэсурсы, неабходныя для з’яўлення дзіцячай пляцоўкі;
• як усталяваць дзіцячую пляцоўку ў адпаведнасці з тэхнічнымі і юрыдычнымі патрабаваннямі;
• як арганізаваць перадачу пляцоўкі на баланс;
• як весела адзначыць яе адкрыццё.

Праект “Добры сусед” – гэта магчымасць для актывістаў мясцовых супольнасцяў абменьвацца досведам пра тое, як далучыць суседзяў да сумеснай працы і разам паляпшаць жыццё сваіх двароў, пад’ездаў, вёсак. У 2017 годзе “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск) распачаў серыю майстар-класаў па самых розных пытаннях, якія могуць узнікаць у часе працы з мясцовымі супольнасцямі.

Сачыце за навінамі праекта “Добры сусед” на сайце ОЕЭК і старонцы ў Facebook