Добры сусед: Як зрабіць суседзяў сваімі прыхільнікамі (відэа-парады)

Чаму суседзі не ходзяць на сходы? Як працуе анкетаванне ў шматпавярховых дамах? Чаму часам суседзі не дапамагаюць вырашаць агульныя праблемы, а, наадварот, перашкаджаюць, хоць вы і хочаце “як лепш” для ўсіх?

На сустрэчы праекта “Добры сусед” дасведчаныя актывісты і эксперты па працы з мясцовымі супольнасцямі распавялі, як уцягваць суседзей у актыўнае вырашэнне праблем свайго пад’езда, дома ці двара. У прыватнасці, абмяркоўвалі:

• Як пазнаёміцца з суседзямі;
• Як арганізаваць сумесную сустрэчу;
• Як улічваць інтарэсы тых, хто не ходзіць на агульныя сустрэчы;
• Як вырашаць праблемы разам;
• Як правесці мерапрыемства для суседзяў.

Праект “Добры сусед” – гэта серыя майстар-класаў, якія даюць магчымасць актывістам мясцовых супольнасцей абменьвацца досведам і паляпшаць жыццё сваіх двароў, пад’ездаў і вёсак. Праект рэалізуецца “Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск).

Яшчэ больш парадаў даступна па спасылцы

Сачыце за навінамі праекта “Добры сусед” на сайце ОЕЭК і старонцы Facebook