Анлайн-курсы інстытуту “Стрелка” цяпер бясплатныя

Анлайн-школа гарадскіх прадпрымальнікаў Vector, створаная на базе інстытуту медыяў, архітэктуры і дызайну “Стрелка”, зрабіла бясплатным доступ да ўсіх сваіх курсаў.

Што такое “Стрелка” і Vector?

Інстытут медыяў, архітэктуры і дызайну «Стрелка» — гэта недзяржаўная адукацыйная ўстанова, заснаваная ў 2009 годзе ў Маскве. Галоўнай тэмай даследаванняў інстытуту з’яўляецца горад. У 2015 годзе на базе «Стрелки» была адкрыта анлайн-школа гарадскіх прадпрымальнікаў Vector.

Курсы Vector створаны для тых, хто хоча вывучаць свой горад і рабіць яго лепшым. Яны вучаць прадпрымальніцкаму мысленню: дапамагаць знаходзіць новыя нішы і ідэі для малога бізнесу ў сваім горадзе, разумець патрэбы людзей, ператвараць праблемы ў рашэнні і ствараць паспяховыя гарадскія праекты —камерцыйныя і сацыяльныя, доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя, буйныя і дробныя.

Якія курсы можна вывучаць анлайн?

Зараз на сайце школы прадстаўлена 11 адукацыйных праграм, сярод якіх:

– як арганізаваць супольнасць;
– як арганізаваць фестываль;
– як стварыць грамадскую прастору;
– як адкрыць культурніцкі цэнтр;
– як знайсці бізнес-ідэю;
– фінансавая дасведчанасць для прадпрымальнікаў;
– экскурсіі як бізнес;
– як даследаваць горад крэатыўнымі спосабамі.

Кожны курс складаецца з 5-12 урокаў і 5-16 заданняў і разлічаны на месяц. Каб запісацца на курс дастаткова выбраць накірунак і зарэгістравацца.

Крыніца: citydog.by, vector.education