Пытанні

Мы імкнемся быць як мага бліжэй да беларускіх партнёраў і таму ўвялі новую сістэму водгукаў, каб атрымліваць максімум зваротнай сувязі ад мясцовых супольнасцей. Сістэма водгукаў прадугледжвае сталыя і адкрытыя стасункі з Вамі па любых пытаннях дзейнасці Фонда.

Мы ўсведамляем, што нашыя працэдуры, магчыма, з’яўляюцца занадта доўгімі і бюракратычнымі, і таму мы паспрабавалі ўдасканаліць парадак разгляду праектных прапановаў. Мы заўсёды будзем рады пачуць ад Вас рэкамендацыі па далейшым удасканаленні нашай працы. Мы чакаем вашых ідэй і каментарыяў і гатовыя адказваць на іх.

Ніжэй мы даем адказы на найбольш пашыраныя пытанні (FAQ) — іх спіс увесь час папаўняецца. Калі вашае пытанне не ў спісе, калі ласка, скарыстайцеся формай ніжэй.

Што такое CMDF?
CMDF, або Фонд Развіцця Мясцовых Супольнасцей, аб’ядноўвае намаганні цэлага шэрагу міжнародных арганізацый з вялікім досведам працы з беларускімі арганізацыямі. Заснаваны напрыканцы 2009 года, Фонд падтрымлівае праекты грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, накіраваныя на дасягненне пазітыўных сацыяльных зменаў у Беларусі. Адміністраванне CMDF ажыццяўляецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Якім чынам працуе Фонд?
CMDF працуе праз вэб-партал, які атрымлівае і распаўсюджвае сваю інфармацыю ў рэжыме анлайн. Фонд таксама супрацоўнічае з шэрагам спецыялістаў у галіне арганізацыйнага развіцця, маніторынгу і ацэнкі, якія пастаянна знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Хто прымае рашэнне аб фінансаванні?
Адбор праектных канцэпцый на першапачатковай стадыі ажыццяўляецца супрацоўнікамі Фонда. Канчатковае рашэнне датычна падтрымкі канкрэтных праектаў прымаецца Радай Фонда, якая складаецца з прадстаўнікоў 8 міжнародных няўрадавых арганізацый. Рашэнні Рады, якая збіраецца па меры паступлення праектаў, прымаюцца на падставе кансенсусу і з’яўляюцца канчатковымі.
Ці існуе канчатковы тэрмін падачы заявак?
Канчатковага тэрміну падачы праектных канцэпцый няма. Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго каляндарнага года.
Ці можа арганізацыя падаць некалькі заявак на розныя тэмы?
Так. Любы заяўнік мае права адначасова падаць некалькі праектных канцэпцый, а таксама звяртацца ў Фонд некалькі разоў з рознымі ідэямі. Разам з тым у кожнай арганізацыі павінна быць свая місія, свой мандат, свая ніша – гэта з’яўляецца адзнакай прафесіянальнага падыходу. Таму звароты, звязаныя з падтрымкай няпрофільнай дзейнасці, павінны ўтрымліваць сур’ёзнае абгрунтаванне таго, як прапанаваныя накірункі працы ўкладаюцца ў місію заяўніка і які для гэтага маецца патэнцыял.
Які максімальны памер падтрымкі?
Максімальная сума фінансавання не павінна перавышаць 20 000 даляраў ЗША.
На якой мове трэба падаваць заяўку?
Канцэпцыі праектаў і поўныя праектныя прапановы прымаюцца на любой з трох моваў: беларускай, рускай або англійскай.
Ці трэба падаваць якія-небудзь рэкамендацыі ў дадатак да праектнай заяўкі?
Не трэба падаваць ніякіх рэкамендацый.
Як мы даведаемся аб статусе нашай заяўкі?
Пададзеная канцэпцыя праекта разглядаецца, як правіла, на працягу 5 працоўных дзён, пасля чаго супрацоўнік Фонда абмяркоўвае прынятае рашэнне з заяўніком.

Канцэпцыі праектаў, якія прайшлі першапачатковы адбор, дапрацоўваюцца да поўных праектных дакументаў і разглядаюцца Радай Фонда. Пра рашэнне Рады Вас праінфармуюць супрацоўнікі Фонда на працягу некалькіх дзён. Рашэнні Рады з’яўляюцца канчатковымі.

Якія праекты не падтрымліваюцца Фондам CMDF?
Канцэпцыі праектаў, якія не адпавядаюць місіі, бачанню і падыходам Фонда, не пераходзяць на этап падрыхтоўкі дэталёвых праектных дакументаў.
Фонд не разглядае звароты, пададзеныя ад імя або ў інтарэсах палітычных партый, рэлігійных арганізацый і СМІ. Фонд таксама не разглядае звароты, накіраваныя на ўдзел у выбарчых працэсах, вылучэнне кандыдатаў ці адкліканне дэпутатаў, а таксама на агітацыю ў інтарэсах канкрэтнай палітычнай групы або палітыка; экстрэмізм у любых праявах і дзейнасць, накіраваную на прапаганду гвалту, жорсткасці або распальванне варожасці паміж асобнымі сацыяльнымі, рэлігійнымі, расавымі, палітычнымі і іншымі групамі.
У дадатак да абмежаванняў датычна палітычных партый і СМІ, ёсць шэраг відаў дзейнасці, якія не атрымаюць падтрымку CMDF, калі яны будуць з’яўляцца адзінай або асноўнай складнікам дзейнасці праекта:

  • Арганізацыя мерапрыемстваў за мяжой, уключна навучальных візітаў і працоўных сустрэчаў;
  • Публікацыя ці пераклад кніг;
  • Стварэнне фільмаў, аўдыё запісаў;
  • Правядзенне даследаванняў і навуковая дзейнасць;
  • Арганізацыя грамадскіх пратэстаў;
  • Набыццё ці рэканструкцыя будынкаў ці іншай нерухомасці і/ці рэалізацыя інфраструктурных праектаў;
  • Дзейнасць клубаў паводле інтарэсаў, хобі;
  • Камерцыйныя праекты;
  • Набыццё абсталявання;
  • Спонсарская ці дабрачынная дзейнасць.

Онлайн-праекты (за выняткам СМІ) не выключаюцца, але прыярытэтам CMDF з’яўляецца падтрымка актыўнасці мэтавай аўдыторыі па-за сецівам. Адпаведна Фонд чакае ад заяўнікоў дэманстрацыі наўпроставай узаемасувязі паміж онлайн дзейнасцю і ўцягненнем грамадзянаў у рэальныя, офлайн захады па дасягненні пазітыўных зменаў.

Ці існуе неабходнасць даваць справаздачу перад Фондам, калі праект падтрыманы?
Так. Фонд не з’яўляецца спонсарскай арганізацыяй і нясе адказнасць за сродкі, якія інвестуюцца ў развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Адпаведна атрымальнікі падтрымкі нясуць адказнасць перад Фондам за дасягненне запланаваных вынікаў і мэтавае выкарыстанне сродкаў.