Мы падтрымліваем

Pact верыць у тое, што развіццё грамадскага актывізму на ўзроўні мясцовых супольнасцей – гэта найбольш эфектыўны шлях да больш шырокага грамадзянскага ўдзелу беларусаў. Таму што людзей хвалююць перадусім тыя пытанні, што тычацца іх непасрэдна.

Pact разумее, што развіццё мясцовых супольнасцей – гэта комплексны працэс, які ўключае эканамічны, сацыяльны, інфраструктурны, экалагічны, культурны і іншыя складнікі.

Праз CMDF Pact падтрымлівае той кампанент развіцця мясцовых супольнасцей, які накіраваны на ўзмацненне мясцовага актывізму і пашырэнне грамадзянскага ўдзелу;

І гэты кампанент рэалізуецца праз самаарганізаваныя, калектыўныя, пазітыўныя дзеянні.

Мы маем абмежаваныя рэсурсы і ўпэўнены, што падтрымка негатыўных дзеянняў садзейнічае паглыбленню патэрналізму ў грамадстве. Самаарганізаваныя калектыўныя пазітыўныя дзеянні могуць быць падтрыманыя з боку знешняга інвестара толькі ў дадатак да прыцягнутых мясцовых рэсурсаў.

Што такое развіццё мясцовых супольнасцей

Развіццё мясцовых супольнасцей – гэта працэс, калі жыхары аб’ядноўваюць свае намаганні, каб вырашаць агульныя праблемы. Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (СМДФ) створаны для падтрымкі мясцовых ініцыятываў у Беларусі.

Мэта развіцця супольнасцей – гэта паляпшэнне жыцця мясцовых жыхароў. Знешняя дапамога мае карысць, але толькі ў кароткатэрміновай перспектыве. Устойлівыя станоўчыя змены магчымыя там, дзе самі жыхары аб’ядноўваюцца дзеля супольных дзеянняў і ўплываюць на змены ў сваім пад’ездзе, двары, горадзе, краіне.

Умовы падтрымкі

Рашэнне па праектных прапановах, пададзеных да 31 снежня 2017 года, будзе прынята не пазней 1 сакавіка 2018 года. Заяўкі, атрыманыя пасля 31 снежня, будуць разгледжаныя ў траўні 2018 года.

Хто можа падаваць заяўку: Зарэгістраваныя і незарэгістраваныя некамерцыйныя недзяржаўныя арганізацыі, нефармальныя ініцыятывы і грамадзяне.

Працягласць праекта: Максімальная працягласць праекта можа складаць 12 месяцаў.

Бюджэт праекта: Памер фінансавання залежыць ад спецыфікі, працягласці і аб’ёма дзейнасці праекта. Максімальны памер фінансавання аднаго праекта не можа перавышаць 10,000 даляраў. Сярэдні памер фінансавання складае каля 4,000 даляраў.

Падача і разгляд праектных прапановаў: Праектныя прапановы падаюцца праз онлайн форму на сайце ў раздзеле Падаць заяўку.

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове. Рашэнне пра падтрымку ці адхіленне праектных прапановаў прымаюцца Радай Фонда, як правіла, адзін раз у квартал.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на электронны адрас CMDF @ pactworld.org ці праз скайп CMDFund.

Нашы прыярытэты

Мы падтрымліваем ідэі, якія заснаваныя на разуменні праблем супольнасці і ўлічваюць думку ўсіх бакоў, якіх можа тычыцца праблема. Гэта значыць, што перш чым падаць заяўку на Фонд, вы спытаеце ў суседзяў, мясцовых чыноўнікаў і іншых людзей, ці насамрэч іх хвалюе праблема, важная для вас.

Мы падтрымліваем праекты, якія паказваюць разуменне агульнай сітуацыі. Гэта значыць, што вы, па-першае, папярэдне вывучылі, як вырашаліся падобныя праблемы на тэрыторыі вашай супольнасці і, магчыма, у іншых мясцовасцях, і, па-другое, вы ўпэўнены, што вашая ініцыятыва не супярэчыць плану развіцця вашага раёна ці рэгіёна.

Мы падтрымліваем грамадзянскую актыўнасць, якая нараджаецца на нізавым узроўні, з’яўляецца асабістай ініцыятывай грамадзяніна ці групы людзей. Гэта значыць, што вам асабіста важна вырашыць узніклую праблему ці рэалізаваць карысную ідэю. Для гэтага вы ахвяруеце асабістым часам і гатовы давесці сваю задуму да канца за кошт асабістых рэсурсаў.

Мы падтрымліваем калектыўнае вырашэнне праблемаў, якое ўцягвае ў супольную дзейнасць розныя катэгорыі грамадзянаў. Мы вітаем падыход, калі ў праекце задзейнічаны ўсе зацікаўленыя людзі на ўсіх этапах, уключна выяўленне праблем, планаванне, вырашэнне праблемы і святкаванне агульнага поспеху.

Мы падтрымліваем праекты, якія прыцягваюць максімум даступных мясцовых рэсурсаў, уключна прыхільнікаў, падтрымку мясцовай улады, бізнесу, валанцёрскую працу, і запрошваюць абгрунтаваную, разумную падтрымку з боку Фонда.

Мы падтрымліваем праекты рознага ўзроўню – ад добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак да правядзення кампаній, якія паляпшаюць якасць жыцця, папярэджваюць знікненне чагосьці добрага, выпраўляюць несправядлівасць і ўзмацняюць уплыў грамадзян на прыняцце рашэнняў у іх інтарэсах.