Фонд
Фонд Развіцця Мясцовых Супольнасцяў (CMDF) быў заснаваны ў 2009 годзе для развіцця мясцовых грамадзянскіх ініцыятываў. Дзейнасць CMDF рэалізуецца няўрадавай некамерцыйнай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Місія Фонда – развіццё грамадзянскай ініцыятывы і павышэнне актыўнасці грамадзян на ўзроўні мясцовых супольнасцяў у Беларусі.
Фонд шукае людзей, якія аб’ядноўваюцца, каб палепшыць жыццё ў сябе ў горадзе, пасёлку, раёне. Мы падтрымліваем розныя падыходы да развіцця мясцовых супольнасцяў як асобных людзей, так і нефармальных груп і арганізацый. Сваю ролю мы бачым у падтрымцы ідэй, якія вырашаюць задачы мясцовай супольнасці, і людзей, якія фармулююць іх і рэалізуюць калектыўна.
Згодна з канцэпцыяй развіцця мясцовых супольнасцяў, мы хочам бачыць у цэнтры нашых праектаў ідэі, якія дзякуючы аб’яднанню і ўмацаванню мясцовых супольнасцяў:
- Даюць магчымасць для самарэалізацыі;
- Ствараюць пазітыўныя перспектывы на будучыню;
- Падтрымліваюць удзел усіх прадстаўнікоў супольнасці на роўных;
- Аб’ядноўваюць супольнасць для вырашэння сваіх праблемаў.
Мы хочам бачыць мясцовыя супольнасці, якія:
- Спрыяюць павышэнню дабрабыту і даюць роўныя магчымасці ўсім удзельнікам;
- Клапоцяцца пра паляпшэнне жыцця ўсіх жыхароў супольнасці;
- Спрыяюць развіццю бяспечнага і прывабнага асяроддзя для жыцця;
- Дазваляюць людзям праяўляць крэатыўнасць і развіваць сваю культуру;
- Даюць магчымасць кожнаму ўдзельніку супольнасці прымаць удзел у працэсе прыняцця рашэнняў, якія ўплываюць на іх жыццё.
Для нас важныя наступныя прынцыпы ў працэсе развіцця мясцовых супольнасцяў:
- Развіццё здольнасцяў і магчымасцяў людзей, кожнага прадстаўніка мясцовай супольнасці;
- Рашэнне рэальных праблемаў супольнасці;
- Наладжванне дыялогу і супрацоўніцтва мясцовай супольнасці і ўсіх зацікаўленых людзей і арганізацый, дзейнасць якіх уплывае на супольнасць.
Падыход фонда
Фонд – не класічная спонсарская арганізацыя, мы разглядаем сябе хутчэй як інвестара і партнёра, які спрыяе развіццю і ўмацаванню мясцовых супольнасцяў.
Наш падыход заснаваны на комплекснай працы з беларускімі партнёрамі. Прыярытэты вызначаюцца на падставе патрэбаў супольнасці і могуць уключаюць:
- Стратэгічнае планаванне вызначэння патрэбаў і мабілізацыі супольнасці;
- Садзейнічанне ў прафесіяналізацыі дзейнасці праекта;
- Выпрацоўка камунікацыйнай стратэгіі, механізмаў і прадуктаў;
- Стварэнне сістэм маніторынгу і кантролю;
- Фінансавае і бюджэтнае планаванне і кіраванне.
Нашыя каштоўнасці
- Неперадузятасць і прыярытэтнасць інтарэсаў беларускага грамадства;
- Адказнасць;
- Прафесіяналізм;
- Максімальна магчымая адкрытасць і празрыстасць.
Больш падрабязную інфармацыю Вы зможаце атрымаць, скарыстаўшыся старонкай Пытанні. Каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю пра ўмовы падтрымкі, калі ласка, перайдзіце ў раздзел Мы падтрымліваем.